хай так сатырычнае шоу

Навагодні зварот да народа: версія «Хай Так» ВІДЭА

хай так сатырычнае шоу. Смотреть фото хай так сатырычнае шоу. Смотреть картинку хай так сатырычнае шоу. Картинка про хай так сатырычнае шоу. Фото хай так сатырычнае шоу

Вашай увазе — навагодні выпуск гумарыстычнага шоу Хай Так TV на Белсаце.

Хай Так TV віншуе ўсіх гледачоў і паказвае закуліссе шоу. Нарэшце вы пабачыце:

— «…Інагда вапрэкі слажыўшымся перыпеціям і няўзгодам…» — беларускі чыноўнік рыхтуе навагодні зварот.

Глязіце Хай Так у новым 2019 годзе — будзе яшчэ весялей!

Шоу выходзіць на Белсаце ад верасня. Упершыню ў тэлефармаце — пра Беларусь, па-беларуску і без цэнзуры.

Паводле канцэпцыі, Хай Так TV — гэта самы падпольны беларускі тэлеканал, яшчэ больш падпольны, чым Белсат.

Са студыі, якая размяшчаецца «ў невядомым месцы», Хай Так TV штосуботы а 20.30 пірацкім чынам урываецца на эфірныя хвалі Белсата.

А трое ягоных вядоўцаў — смелыя і бескампрамісныя Сева Сцебурака, Дзмітры Есяневіч і Яўген Барышнікаў — каментуюць беларускую рэчаіснасць цалкам па-новаму: праз давядзенне да поўнага абсурду.

У кожным выпуску — скетчы, рэпартажы ды апытанкі, абмеркаване навінаў і размова з госцем.

У сакрэтную студыю падпольнага ТБ прыходзяць беларускія зоркі — тут былі Віктар Марціновіч, Адам Глобус, Паліна Рэспубліка, Павел Харланчук, а таксама многія іншыя. І ніхто з гасцей не ведае, да чаго іх змусяць вядоўцы ў эфіры.

Источник

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *