тэкст як ты да людзей так і людзі да цябе 3 класс
Канспект урока беларускай мовы у 3 класе па тэме «Формы слова. Канчатак»
Ищем педагогов в команду «Инфоурок»
Мэты: Замацоўваць уменне ўтвараць формы слова, знаходзіць канчатак у розных формах аднаго і таго ж слова; развіваць лагічнае мысленне, граматычны лад маўлення, узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў прыказкамі; выхоўваць добразычлівыя адносіны да людзей.
Давайце сёння паразважаем аб тым, як залежаць адносіны да чалавека ад яго спраў. Я прапаную вам згадаць знаёмыя вам прыказкі і золучыць іх пачатак і канцоўку (на дошцы).
Якая справ, такая і слава.
Як ты да людзей, так і людзі да цябе.
Добрага чалавека адразу відаць.
Чалавек жыве век, а добрая справа – два.
Што аб’ядноўвае гэтыя прыказкі?
Праверка дамашняга задання.
П..л..саты чмель? Дзе ў з..ры
Можа, з (А, а) фрыкі, Кожнай раніцай
З саванны, Б..ры. К.Цвірка.
— Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі.
— Назавіце словы, у якіх не супадае колькасць літар і гукаў.
— Вызначце корань і канчатак у выдзеленых словах.
— Якія сказы па мэце выказвання выкарыстаны ў гэтым вершы?
Дзяўчынка кошыш капялюш
– З якой казкі гэтыя словы? Як людзі адносіліся да гераіні гэтай казкі?Чаму?
Чырвоны кап..люшык, кап..люш – у кап…люшы.
Дзе формы аднаго і таго жа слова, а дзе роднаснае слова? Звярнуць увагу вучняў на форму слова капялюш з нулявым канчаткам.
Паведамленне тэмы ўрока.
Практ. 210 – самастойна з узаемаправеркай. Змяненне сказаў па ўзоры. Выдзяленне ў словах канчаткаў.
Каб правільна вызначыць канчатак у слове, трэба змяніць слова так, каб змяніўся і канчатак.
Можна змяняць слова па прынцыпе “адзін – многа” і “многа – адзін”.
Напрыклад: рака – рэкі рака
або дрэвы- дрэва дрэва
Устаньце, дзеткі, усміхніцеся, Улева, управа нахіліцеся,
Зямлі нашай пакланіцеся Верацёнцам пакруціцеся.
За шчаслівы дзень учарашні. Раз прысядзьце, два прысядзьце
Усе да сонца пацягніцеся, І за парты ціха сядзьце.
4. Работа па падручніку (Рубрыка “Завяжы вузялок” на с. 131)
Работа па варыянтах
1 варыянт – практ.213 – Складанне сказаў з асобных слоў, назіранні за роляй канчатка слова. Выдзяленне канчатка ў зменных словах.
Дапісаць словы, каб атрымаўся сказ
Мам.. слухае дачк… (Мама слухае дачку. Маму слухае дачка.)
— Ці цяжка вам было працаваць на ўроку?
— Якую ацэнку вы дасце сваёй працы?
9.Дамашняе заданне. Практ. 215.
Курс повышения квалификации
Дистанционное обучение как современный формат преподавания
Курс повышения квалификации
Специфика преподавания предмета «Родной (русский) язык» с учетом реализации ФГОС НОО
Курс повышения квалификации
Методика обучения русскому языку в образовательных организациях в условиях реализации ФГОС
Номер материала: ДБ-1049213
Международная дистанционная олимпиада Осень 2021
Не нашли то что искали?
Вам будут интересны эти курсы:
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Безлимитный доступ к занятиям с онлайн-репетиторами
Выгоднее, чем оплачивать каждое занятие отдельно
Путин попросил привлекать родителей к капремонту школ на всех этапах
Время чтения: 1 минута
В Тюменской области продлили на неделю дистанционный режим для школьников
Время чтения: 1 минута
Спортивные и творческие кружки должны появиться в каждой школе до 2024 года
Время чтения: 1 минута
Минобрнауки разработало концепцию преподавания истории российского казачества
Время чтения: 1 минута
Минпросвещения будет стремиться к унификации школьных учебников в России
Время чтения: 1 минута
В России выбрали топ-10 вузов по работе со СМИ и контентом
Время чтения: 3 минуты
Подарочные сертификаты
Ответственность за разрешение любых спорных моментов, касающихся самих материалов и их содержания, берут на себя пользователи, разместившие материал на сайте. Однако администрация сайта готова оказать всяческую поддержку в решении любых вопросов, связанных с работой и содержанием сайта. Если Вы заметили, что на данном сайте незаконно используются материалы, сообщите об этом администрации сайта через форму обратной связи.
Все материалы, размещенные на сайте, созданы авторами сайта либо размещены пользователями сайта и представлены на сайте исключительно для ознакомления. Авторские права на материалы принадлежат их законным авторам. Частичное или полное копирование материалов сайта без письменного разрешения администрации сайта запрещено! Мнение администрации может не совпадать с точкой зрения авторов.
Пазакласнае чытанне «Як ты да людзей. «
Урок пазакласна чытання распрацаваны па новай праграме
Просмотр содержимого документа
«Пазакласнае чытанне «Як ты да людзей. «»
Тэма 41. Пазакласнае чытанне «Як ты да людзей, так і людзі да цябе» 12.02
Мэты: Арганізаваць чытанне і разгляд кніг пра значэнне ветлівасці і добразычлівасці ў жыцці людзей, аб іх узаемаадносінах, добрых і дрэнных учынках, аўтарах, якія пішуць пра дзяцей мастацкія творы розных жанраў.
Літаратура для азнаямлення: Э.Агняцвет “Ледзянцы”, М.Янчанка “Адведалі”.
2.Падрыхтоўка да ўспрымання верша Э.Агняцвет “Ледзянцы”.
— Ты, вядома, любіш хадзіць у тэатр і часта бываеш там не толькі з бацькамі, але і са сваімі аднакласнікамі. Тэатр — незабыўны свята, які ствараюць не толькі рэжысёр, акцёры, асвятляльнікі, але і гледачы. Ад гледачоў таксама шмат у чым залежыць, ці прынясе наведванне тэатра радасць, ці выкліча прыкрасць і крыўда. Калі падчас распачатага дзеянні спазняюцца гледачы праходзяць на свае месцы, калі побач хто-то шамаціць цукерачнай абгорткай, а суседзі гучна перагаворваюцца паміж сабой, то тваё настрой будзе безнадзейна сапсавана. У тэатры, як і ў многіх іншых грамадскіх месцах, неабходна думаць не толькі аб сабе.
— Пра што, на вашу думку, пойдзе гаворка ў вершы Э.Агняцвет “Ледзянцы”.
3.Чытанне верша настаўнікам.
— Якія пачуцці ў вас выклікаў твор?
*Чытанне верша ланцужком па слупку.
*Аналіз зместу твора.
— Чаму верш мае такі загаловак?
— Наколькі ён адпавядае зместу твора?
— Што адбылося ў тэатры? Пацвердзіце радкамі з тэксту.
— Дайце ацэнку паводзінам хлопчыкаў?
— Скласці правілы паводзін у тэатры.
4. Падрыхтоўка да ўспрымання апавядання М.Янчанкі “Адведалі”
— Перш чым размова пойдзе далей, я хачу запытаць у вас, што такое дзяцінства?
— Вы бачыце на дошцы малюнкі. Выберыце сярод іх малюнкі пра дзяцінства.
— Ці можа з’явіцца сяброўства паміж дарослымі і дзецьмі?
Гульня “Незвычайныя выразы”
— А зараз давайце пагуляем у гульню “Незвычайныя выразы”.
Біць лынды – гультаіцца.
Сунуць нос не ў свае справы – цікавіцца чужымі справамі.
Выбіцца з сіл – моцна стаміцца.
Марнаваць час – губляць час.
Працаваць непакладаючы рук – вельмі старана працаваць.
6. Чытанне апавядання М.Янчанкі “Адведалі” вучнямі.
* Праврека першаснага ўспрымання.
— Хто з’яўляецца дзеючымі асобамі апавядання?
— Як пачалося сяброўства дзядзькі Васіля з Янкам і Антосем?
— Як вы лічыце, сур’ёзна да хлопчыкаў звярнуўся дзядзька Васіль, ці жартоўна?
— Чаму хлопчыкам падабалася сябраваць з дзядзькам? Прачытайце.
7. Абагульненне. Рэфлексія.
— Зараз я прапаную вам гульню, у якой неабходна суаднесцi часткi прымавак i растлумачыць сэнс адной з ix.
Сябра за грошы а) таго нiхто не любiць.
Птушка моцная крыламi, б) чым родная мацi.
Хто толькі сябе любiць, в) не купiш.
Чалавек без сяброў, г) а чалавек дружбай.
Няма лепшага дружка, д) што дрэва без каранёў.
Адказы: 1—в; 2—г, 3—а; 4—д; 5—б.
У добрага чалавека а) а дрэнная разганяе.
Той не можа быць другам, б) заўсёды многа сяброў.
Сябры пазнаюцца в) а старых не забывай.
Добрая справа людзей збipae, г) у бядзе.
Новых сяброў набывай, д) хто ў бядзе абходзiць кругам.
Адказы: 1—6; 2—д, 3—г; 4—а; 5—в.
— Якія з гэтых прыказак падыходзяць да тэмы пазакласнага чытання?
— Якія правілы адносін паміж людзьмі вы для сябе адкрылі?
8. Дамашняе заданне.
Папярэдняе заданне да наступнага ўрока пазакласнага чытання “Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае”.
Тэма 7. Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае
Тэма 42. Прыказкі пра ўзаемаадносіны ў сям’і; беларускія народныя казкі «Недалікатны сын» і «Зайздросны дзядзька» 13.02
Мэты: Пазнаёміць вучняў са зместам і задачамі новага раздзела: чаму навучацца і якія ўменні будуць развіваць; з творамі вуснай народнай творчасці: прыказкамі і казкамі на тэму ўзаемаадносін дзяцей і бацькоў у сям’і, пра клопат і павагу ў ёй. Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твораў фальклору. Развіваць творчыя здольнасці прыдумваць змест сваёй канцоўкі казкі. Вызначаць персанажаў у прачытаных творах, іх рысы характару і тлумачыць учынкі дзейных асоб. Выказваць свае адносіны да герояў казак. Фармуляваць асноўную думку твораў. Падрабязна пераказваць змест прачытаных казак па калектыўна складзеным плане. Гісторыя паходжання прыказкі «На свеце, брат, жывучы, усяго нажывеш — і Кузьму бацькам назавеш!» у казцы «Недалікатны сын». Высмейванне ў казцы «Зайздросны дзядзька» зайздрасці як адной з адмоўных рыс чалавечага характару
2. Аналіз старонкі-навігатара да тэматычнага раздзела «Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае».
* Чытанне загалоўка-прымаўкі з пастаноўкай лагічнага націску на выразе “…бацькоў думкі згадвае”
— Як вы разумееце сэнс выразу?
— Прывядзіце прыклады са свайго жыцця. Калі ў хвіліны непрыемнасцей вы ўспаміналі павучальныя словы мамы і таты.
— Чаму ў прыказцы сцвярджаецца, што думкі бацькоў успамінае добрае дзіця?
* Разгляданне-малюнка застаўкі на с.3.
— Чым займаюцца тата і дзеці?
— Кім, на вашу думку, працуе бацька? (Архітэктарам)
— Кім у будучым могуць стаць сын і дачка?
* Знаёмства са зместам падрубрык “Мы пазнаёмімся…”, “Мы працягнем вучыцца…”, “Мы навучымся…”
3.Работа з беларускай народнай казкай “Недалікатны сын”.
*Абмеркаванне рэпрадукцыі карціны Уладзіміра Масленікава «Сям’я» па пытаннях рубрыкі “Давайце абмяркуем”. (с.8.)
* Чытанне казкі настаўнікам.
* Работа з рубрыкай “Прыпынак фантазіі”
* Чытанне твора сам сабе вучнямі.
— Якія пачуцці выклікаў у вас галоўны герой?
* Вызначэнне дзейных асоб, іх характарыстыка на аснове паводзін і ўчынкаў.
— Як называў сын бацьку?
— Што прымусіла сына назваць Кузьму бацькам?
* Калектыўная работа з мэтай падрыхтоўкі да падрабязнага пераказу: вызначэнне частак твора: зачыну, асноўнай часткі і канцоўкі, складанне плана.
1.Жыў у аднаго бацькі непаслухмяны сын.
2.Аднойчы паехаў Кузьма з сынам па сена.
3.Сынаў воз трапіў у выбаіну і перакуліўся.
4.На крутым павароце.
6.Адказ бацькі Кузьмы.
* Работа з прыказкамі пра ўзаемадносіны ў сям’і.
— Якія дзве прыказкі адпавядаюць асноўнай думцы казкі?
— Якая асноўная думка казкі? Патлумачце.
4. Работа з казкай “Зайздросны дзядзька”
* Самастойнае знаёмства вучняў са зместам казкі «Зайздросны дзядзька».
* Вучнёўскае чытанне яе ўголас.
* Гутарка па пытаннях, што змешчаны пасля твора ў вучэбным дапаможніку.
— Чаму бедны брат наказаў сынам браць прыклад з дзядзькі?
— З-за чаго дзядзька не сказаў праўды пляменнікам пра свае планы на заўтрашні дзень? Як гэта яго характаразуе?
— За што пан даў хлопцам цэлы воз збажыны?
— Чаму пляменнікі падманулі дзядзьку?
— Што асуджаецца ў казцы?
* Работа вучняў у пары ці групе: складанне плана казкі і пераказ яе зместу па плане.
1.Апошняе слова бацькі сваім сынам.
2.Дрэнныя думкі дзядзькі.
2.Як браты каля хлявоў двор капалі.
4.Размова зайздроснага дзядзькі з пляменнікамі.
5.Дзядзькін гасцінец пану.
6.панская плата за зайздрасць.
Падрыхтаваць падрабязны пераказ казкі «Недалікатны сын» ці «Зайздросны дзядзька» па плане (на выбар вучня)
— Чаму вучаць беларускія народныя казкі «Недалікатны сын» і «Зайздросны дзядзька»?

Прыказкі і прымаўкі
Прыказкі і прымаўкі
Аб Радзіме
У сваім краі, як у раі.
Свая хатка, як родная матка.
Чалавек без Радзімы, як салавей без песні.
Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.
Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся.
Свая старана не бывае халадна.
Кожная птушка свае гняздо любіць.
Усюды добра, а дома лепей.
У чужой старонцы не так свеціць і сонца.
Радзіма любая, што маці родная.
Ідзі ў родны край, там і пад елкаю рай.
Родная зямелька, як зморанаму пасцелька.
Дома і салома ядома.
Кожны кулік жыве, дзе прывык.
На чужыне і камар гіне.
Аб маці
Пры сонейку цёпла, пры маці добра.
Матчыны рукі заўсёды мяккія.
У каго ёсць матка, у таго галоўка гладка.
Птушка рада вясне, а дзіця маці.
Шануй маці з бацькам: другіх не знойдзеш.
Маміна крыло і ў дарозе цёплае.
Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае.
Аб сяброўстве
Сябра за грошы не купіш.
Лёгка пасварыцца, цяжэй памірыцца.
Чалавек без сябра, што яда без солі.
Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка.
Як ты да людзей, так і людзі да цябе.
Сам сябе губіць, хто іншых не любіць.
Не той сябра, хто мёдам мажа, а хто праўду кажа.
Аб працы
Не чакай з неба дараванага хлеба.
Трэба нахіліцца, каб вады напіцца.
Не капаўшы студні, вады не піці.
Хто з моладу не працуе, той пад старасць жабруе.
Гультай і сядзець стамляецца.
Вочы страшацца, а рукі зробяць.
Дзе няма ахвоты, там няма работы.
З адкладу няма ладу.
Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота – там пуста.
Якая справа, такая і слава.
Работа – не забота: забота, калі няма работы.
На свеце як бывае? Хто працуе, той і мае.
Той харош, хто да справы гож.
За што добра бярэшся, канца даб’ешся.
Рання птушка зярняткі клюе, а позняя – вочкі трэ.
“Як ты да людзей, так і яны да цябе”
Леакадзія Уладзіміраўна Татарэнка працуе паштальёнам у навасёлкаўскім аддзяленні сувязі. Абслугоўвае частку Навасёлак і навакольныя вёскі. Наймілейшая дарога, што вядзе на Грэйцева. Недалёка адсюль быў бацькоўскі хутар Старына, дзе прайшло яе дзяцінства. Цяпер там роўнае поле: знесены дом, выкарчаваны сад. Няма Старына на карце раёна, але з сэрца яго не выкрасліць, як і ўсё перажытае там.
У сям’і былі два сыны і шэсць дачок. Са старэйшай Ядзяй у Лёдзі розніца дваццаць гадоў. Калі тая выходзіла замуж, малой ішоў толькі дзявяты месяц. І хоць была самай малодшай, яе празмерна не песцілі, выхоўвалі ў строгасці, прывучалі да працы.
— Мама брала гектар ільну, і мы, дзеці, дапамагалі яго рваць, — успамінала жанчына. — Мне гадоў пяць было, а ішла ў поле разам з усімі. Пастаянна трымалі трох кароў, яшчэ тры былі ў суседзяў. Калі падыходзіла чарга пасвіць, то гэта было маім абавязкам, бо старэйшыя займаліся нейкай цяжэйшай работай. Летам з мамай ажно ў Пруднікі хадзілі ў ягады. Яна з вёдрамі, мы — з кубачкамі. І сабе збіралі, і на продаж. Памятаю, здохла карова, а за якія грошы купіць другую? За адно лета за ягады выручылі столькі, што хапіла.
Мама была вельмі гасціннай, — працягвала Леакадзія Уладзіміраўна. — У нашым доме любіла збірацца моладзь. На стол выстаўлялася ўсё, што мелі. Дзяўчаты спявалі, ладзілі танцы, прыходзіла шмат хлопцаў. Або, прыхарашыўшыся, ішлі ў клуб у Коўзаны ці Стары Двор. Мама, хапнуўшы гора ў вайну, цаніла мірнае жыццё, любіла людзей, бачыла радасць у кожнай дробязі. І нас гэтаму вучыла.
У школу Лёдзя хадзіла ў Навасёлкі. Старэйшы брат з сям’ёй жыў у Рудзевічах. І дзяўчынка пасля заняткаў часта спяшалася туды, прыглядвала за пляменнікамі, нярэдка дапамагала братавай даіць калгасных кароў.
Закончыўшы школу, падалася ў меліярацыю, была трубаўкладчыцай. Праца цяжкая, але высокааплатная. Калі бацькі ў калгасе зараблялі мізэр, то яна і сабе магла купіць абновы, і маці з пляменнікамі дапамагала.
— Мой першы меліярацыйны аб’ект размяшчаўся каля Балаёў, — расказвала. — Так, бывала, за дзень прыстану, што, прыйшоўшы на кватэру, з ног валілася і думала: дапрацую да выхадных і звольнюся. Але адпачну — і зноў наперад. А як атрымаю высокую зарплату, то і цяжкасці палягчэюць. Пазней мяне брыгадзірам назначылі. Брыгада была дружная, перадавая. Нават у трэсце першынство трымалі.
Прафесію памяняла, калі выйшла замуж. Абсталяваліся з мужам у Варапаеве, і Леакадзія ўладкавалася ў дзіцячы садок поварам. У сям’і падрастала дачушка Света, затым нарадзіўся Жэнечка. Тым часам імкліва развіваўся калгас імя Суворава. У Навасёлках будавалася шмат жылля. І Татарэнкі ў 1985 годзе перабраліся туды.
— Атрымалі прасторную кватэру, мяне ў сталовую на работу прынялі, неўзабаве нарадзілася Ірачка, і так усё добра ў нас складвалася, — расказвала Леакадзія Уладзіміраўна, а вочы засцілалі слёзы. — Ды раптоўная смерць забрала майго дзесяцігадовага сыночка. Выйшаў Жэнечка на вуліцу да сяброў і страціў прытомнасць. Выбегла да яго, падхапіла на рукі і толькі пачула “мама”. Медыкам уратаваць яго не ўдалося. Адкуль бралася тая пухліна ў галаве, што паслужыла прычынай смерці? А перад гэтым прысніўся сон, што зламалася маладая вішанька ў нашым садзе. З таго часу мяне больш не радуе вясновая квецень. І хоць ёсць дзве дачушкі, дзве ўнучачкі, на сэрцы рана не рубцуецца. Пакуль сярод людзей, забываюся на сваё гора, а застануся адна — і перад вачыма падзеі дваццацігадовай даўнасці плывуць, як учарашні дзень, ногі вядуць на навасёлкаўскія могілкі, да дарагой грудкі зямлі.
Пасля трагедыі з сынам Л. У. Татарэнка стала паштальёнам. Зносіны з людзьмі прытуплялі душэўны боль. Вёскі былі вялікімі, карэспандэнцыі людзі выпісвалі шмат. Раніцай як пойдзе з пошты, то толькі к вечару дадому вернецца. Асабліва чакалі паштальёна на хутарах.
— У Барсучым Моху жылі старыя муж з жонкай, — успамінала. — Дзеці ад іх далёка, дык я ім за дачку была. Тады аўталаўка не ў кожную вёску прыязджала, а тым больш на хутар. Я ім і хлеб насіла, і прадукты. Зімой на дарозе снегу па пояс, а я прабіраюся, бо ведаю, што ўжо на блінах “сядзяць” і хлеба чакаюць. У Слабадзе ў 12 дамах жыццё віравала, цяпер ні ў адным акне не гарыць святло. У Ельняках засталася адна сям’я. У параўнанні з савецкім часам людзі сталі значна менш выпісваць газет і часопісаў. Са з’яўленнем мабільных тэлефонаў зменшылася і колькасць пісьмаў. І ўсё ж пенсіянеры чакаюць мяне з асаблівым нецярпеннем. Называюць хто дачушкай, хто Лёдзечкай. Гэта выклікае ўсмешку, бо ў самой ужо вялікія ўнучкі. Дастаўляю розны тавар. За месяц рэалізоўваю яго на пяць, а то і больш мільёнаў. Дзякуй усім за падтрымку, разуменне.
Размову перапыніў тэлефонны званок. Жыхарка аддаленай вёскі прасіла паштальёна прынесці ёй макароны і лякарствы. Леакадзія Уладзіміраўна, склаўшы тавар у сумку і ўладкаваўшы яе на веласіпед, заспяшалася выканаць просьбу. “Як ты да людзей, так і яны да цябе”, — лічыць жанчына.
Анна АНІШКЕВІЧ.
Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.